Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліп 2017

Беларуска-еўрапейскі эканамічны форум пройдзе ў Люксембургу

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-еўрапейскі эканамічны форум пройдзе 27 кастрычніка ў Люксембургу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

"Галоўная мэта правядзення форуму - стварэнне эфектыўнай і арыентаванай на рэзультат рознаўзроўневай пляцоўкі для наладжвання ўстойлівага ўзаемадзеяння беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў і суб'ектаў гаспадарання з еўрапейскімі партнёрамі і развіцця моцных, у многім унікальных бакоў беларускай эканомікі (IT, лагістыка) сярод заходніх дзелавых колаў", - расказалі ў НАІП.

Мэты мерапрыемства - прыцягненне заходніх інвестыцый у стварэнне новых вытворчых магутнасцей у Беларусі, вывучэнне люксембургскага вопыту развіцця фінансавай сістэмы і станаўлення краіны ў якасці міжнародна прызнанага фінансава-інвестыцыйнага цэнтра, павышэнне інфармаванасці патэнцыяльных заказчыкаў аб магчымасцях беларускіх IT-кампаній па выпуску праграмных прадуктаў. Таксама плануецца абмеркаваць пералік прыярытэтных інфраструктурных праектаў, рэалізацыя якіх дасць магчымасць стварыць новыя канкурэнтаздольныя каналы дастаўкі тавараў праз Беларусь з/у Заходнюю Еўропу, у тым ліку ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях".

"Выбар пляцоўкі для правядзення беларуска-еўрапейскага эканамічнага форуму за мяжой абумоўлены прызнаным аўтарытэтам Люксембурга ў сферы міжнародных фінансаў", - адзначылі ў агенцтве. Люксембург з'яўляецца вядучым у Еўропе і другім у свеце пасля ЗША інвестыцыйным цэнтрам. У краіне з насельніцтвам крыху больш за 500 тыс. чалавек налічваецца каля 3,9 тыс. інвестыцыйных фондаў і 143 банкі. Сукупны капітал люксембургскай фінансавай сістэмы складае звыш 740 млрд еўра. Іншым стратэгічным напрамкам развіцця Люксембурга з'яўляюцца IT-тэхналогіі. Краіна прэтэндуе на лідарства ў Трэцяй прамысловай рэвалюцыі, у аснове якой лічбавыя тэхналогіі. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне Люксембурга дасць магчымасць прыцягнуць нямецкія, французскія, бельгійскія і нідэрландскія кампаніі для ўдзелу ў рабоце форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі