Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Сак 2016

Беларуска-чэшская міжурадавая камісія па эканамічным супрацоўніцтве збярэцца ў Мінску ў маі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя, знаходзячыся з візітам у Чэхіі, сустрэлася з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі Іржы Колібам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні правядзення пасяджэння беларуска-чэшскай міжурадавай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Яно пройдзе ў Мінску ў маі бягучага года", - расказалі ў прэс-службе.

Таксама дэлегацыя наведала горад Усці-над-Лабем, дзе прайшла сустрэча з кіраўніком Эканамічнай палаты Усцецкага края Чэхіі Ф.Ёхманем. Ён пацвердзіў, што Чэхія гатова развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове. Кіраўнік беларускай дэлегацыі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі адзначыў, што Беларусь і Чэхія маюць вялікі вопыт супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах і развіццё дыялогу паміж бізнесменамі закладвае добры фундамент для доўгатэрміновага дзелавога партнёрства паміж краінамі. "Важны практычны бок супрацоўніцтва", - падкрэсліў пры гэтым Віктар Гумінскі.

Беларуская дэлегацыя азнаёміла чэшскія кампаніі з інвестыцыйнымі праектамі і прапанавала ствараць прадпрыемствы ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Адбылася таксама сустрэча Віктара Гумінскага з гетманам Усцецкага края Олдржыхам Бубенічкам. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Чэхіі, у прыватнасці, паміж Магілёўскай вобласцю і Усцецкім краем.

У Празе прайшла рабочая сустрэча беларускай парламенцкай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў Чэхіі. У ёй прыняў удзел намеснік старшыні Палаты дэпутатаў парламента Чэшскай Рэспублікі Войцах Філіп і кіраўнік міжпарламенцкай групы дружбы "Чэхія - Беларусь" Зуска Бебарава-Руйбрава. Абмяркоўваліся пытанні ўдзелу чэшскіх кампаній у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі