Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Снж 2024

Беларускі вопыт інвестыцыйнай дзейнасці ў СЭЗ прадставілі на палях ЯМЭФ

Беларускі вопыт інвестыцыйнай дзейнасці ў СЭЗ прадставілі на палях ЯМЭФ
Фота СЭЗ

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асаблівасці вядзення інвестыцыйнай дзейнасці ў прэферэнцыйных рэжымах Беларусі прадставіў міжнародным дзелавым колам першы намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Сяргей Бубенька на палях Ялцінскага міжнароднага эканамічнага форуму (ЯМЭФ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай СЭЗ.

Ялцінскі міжнародны эканамічны форум уваходзіць у чацвёрку буйнейшых эканамічных форумаў Расіі. У гэтым годзе мерапрыемства ўпершыню праходзіць у рамках Міжнароднага тыдня бізнесу ва Уфе, які сабраў на адной пляцоўцы прадстаўнікоў дзелавых колаў з Беларусі, Ірана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, Кітая, Казахстана, Турцыі і іншых краін. Агульная колькасць дзяржаў - удзельніц форуму перавышае 90.

"Міжнародны тыдзень бізнесу - гэта выдатная пляцоўка для дэманстрацыі нашага інвестыцыйнага патэнцыялу, для наладжвання кантактаў не толькі прадстаўнікоў бізнесу, але і афіцыйных асоб, дзе мы абменьваемся вопытам па выбудоўванні адносін бізнесу і ўлады, вопытам у сферы эканамічнага развіцця дзвюх краін, - адзначыў Сяргей Бубенька. - Наша супрацоўніцтва з расійскімі калегамі пашыраецца, сёння мы маем магчымасць азнаёміць удзельнікаў форуму з розных краін не толькі з магчымасцямі СЭЗ "Мінск", але і з асаблівасцямі работы ва ўмовах прэферэнцыйных рэжымаў Беларусі".

Адміністрацыя СЭЗ "Мінск" прыняла ўдзел у пасяджэнні экспертнай пляцоўкі Нацыянальнай Асацыяцыі агенцтваў інвестыцый і развіцця, арганізаваным Асацыяцыяй індустрыяльных паркаў Расіі і Карпарацыяй развіцця Башкортастана. Удзельнікі абмеркавалі сучасныя трэнды развіцця і меры дзяржаўнай падтрымкі індустрыяльных паркаў. Таксама першы намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Мінск" правёў перагаворы з прадстаўнікамі расійскага бізнесу пры падтрымцы Гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі.

Міжнародны тыдзень бізнесу ў гэтым годзе праходзіць з 3 па 6 снежня і складаецца з чатырох тэмытычных дзён: 3 снежня - Дзень прадпрымальніцтва, 4 снежня - Х Агульнарасійскі юрыдычны форум, 5 снежня - Ялцінскі міжнародны эканамічны форум, 6 снежня - "Міжнародны тыдзень бізнесу". Арганізатарам форуму выступае ўрад Башкортастана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі