24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы зарэгістравана першая здзелка па пастаўцы белага цукру-пяску ў Манголію, аб’ём пілотнай закупкі склаў 312 т, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.
Прыцягнуць новага пакупніка на таргі дапамог брокер БУТБ у Манголіі - кампанія United Meres Machinery, а прадаўцом выступіў адзін з айчынных цукровых заводаў. Такім чынам, геаграфія біржавога экспарту цукру папоўнілася яшчэ адной азіяцкай краінай.
У мінулым годзе асноўнымі рынкамі збыту беларускага цукру праз біржу былі Казахстан, Кыргызстан, Літва, Малдова і Узбекістан. Пры гэтым прадаўжалася работа па дыверсіфікацыі рынкаў збыту з упорам на Азіяцкі рэгіён. "Улічваючы высокі попыт на цукар у Манголіі, гэта краіна разглядалася як адзін з найбольш перспектыўных напрамкаў паставак. У пачатку гэтага года пры садзейнічанні нашага мангольскага брокера быў акрэдытаваны патэнцыяльны пакупнік, які і заключыў здзелку. Гэта буйная гандлёва-вытворчая кампанія, зацікаўленая ў рэгулярных закупках цукру, таму пасля паспяховага выканання першага кантракта чакаем павелічэнне аб’ёмаў біржавога экспарту ў Манголію", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.
Гандлёвыя сесіі па рэалізацыі цукру на экспарт праводзяцца на БУТБ два разы ў тыдзень. У 2023 годзе ў біржавых таргах рэгулярна ўдзельнічалі і заключалі здзелкі 11 замежных кампаній. У выніку на знешнія рынкі было прададзена 26 тыс. т цукру на суму $16,1 млн (тэмп росту да 2022 года склаў 257 працэнтаў і 224 працэнты адпаведна).