27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2016 годзе Беларускага прамысловага форуму. Адпаведнае распараджэнне ад 26 студзеня 2016 года падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
"Арганізацыйнаму камітэту даручана забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне ў Мінску Беларускага прамысловага форуму з 3 па 6 мая 2016 года", - адзначылі спецыялісты.
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка назначаны старшынёй аргкамітэта. У яго склад увайшлі таксама прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасці, энергетыкі, эканомікі, транспарту і камунікацый, архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, адукацыі, дзяржаўных камітэтаў па стандартызацыі, навуцы і тэхналогіях, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама навукова-вытворчых аб'яднанняў і буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Беларускі прамысловы форум у 2015 годзе прайшоў пад эгідай прамысловай кааперацыі на рынку ЕАЭС і сабраў больш як 240 арганізацый з васьмі краін. У дзелавую праграму форуму было ўключана звыш 15 мерапрыемстваў, галоўным з якіх стала пленарнае пасяджэнне з удзелам Еўразійскай эканамічнай камісіі. Таксама адбыліся 12 міжнародных форумаў, традыцыйны конкурс зваршчыкаў Беларусі і 5-я біржа субкантрактаў.