Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліп 2022

Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе ў Мінску ў кастрычніку

Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе ў Мінску ў кастрычніку
Фота з архiва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVI Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

У адпаведнасці з распараджэннем прэм'ер-міністра ад 15 ліпеня 2022 года нумар 199р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, а таксама выстаўкі "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра". Яго ўзначаліў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, дзяржаўных вытворчых аб'яднанняў "Белэнерга" і "Белпалівагаз", канцэрна "Белнафтахім", ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".

Аргкамітэт займаецца распрацоўкай графіка мерапрыемстваў форуму і выстаўкі, забяспечвае скаардынаваную работу па фарміраванні яе экспазіцыі.

Форум Energy Expo праводзіцца штогадова. Мерапрыемства накіравана на прэзентацыю дасягненняў паліўна-энергетычнага комплексу, пашырэнне лепшых інавацыйных распрацовак у сферы электраэнергетыкі, газавай галіны, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі