4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларускі экспарт за 10 месяцаў 2017 года склаў $23,7 млрд. Такія лічбы прыведзены ў Аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2017 годзе, паведамляе БЕЛТА."Дзякуючы зладжаным намаганням МЗС, міністэрстваў і прадпрыемстваў экспарт за дзесяць месяцаў 2017 года склаў $23,7 млрд, што на 22,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2016-га. У вартасным выражэнні рост экспарту склаў $4,4 млрд, у тым ліку за кошт прадукцыі машынабудавання і іншых тавараў з высокай дабаўленай вартасцю", - адзначылі ў ведамстве.
У 2017 годзе МЗС ініцыіравала і каардынавала работу па правядзенні пасяджэння Міжведамаснага савета па знешнегандлёвай палітыцы. На іх былі прааналізаваны розныя аспекты развіцця тавараправоднай сеткі экспарцёраў, зніжэння знешняй дэбіторскай запазычанасці, павышэння якасці прадукцыі, іншыя пытанні.
Створаным пры МЗС для забеспячэння прамога дыялогу з прадпрыемствамі Саветам экспарцёраў разгледжаны дзясяткі прапаноў суб'ектаў гаспадарання.
У 2017 годзе пры падтрымцы знешнепалітычнага ведамства адбылося больш за 200 міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы і прэзентацыю эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Вялікая ўвага ўдзялялася ўдасканаленню і спрашчэнню ўмоў вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці.