Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Крс 2020

Беларускі бізнес дапаможа выпрацаваць прапановы ў падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі

Беларускі бізнес дапаможа выпрацаваць прапановы ў падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі
Аляксандр Чарвякоў. Фота Міністэрства эканомікі

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі аналізуе бягучую эканамічную сітуацыю і адпрацоўвае ініцыятывы бізнесу, рэгіянальных улад і галіновых рэгулятараў для фарміравання прапаноў па падтрымцы эканомікі ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

9 красавіка ў Мінэканомікі адбылася рабочая сустрэча кіраўніка ведамства з кіраўнікамі аб'яднанняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Наталля Паўлючэнка, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак, кіраўнікі асацыяцый прадпрымальнікаў і бізнес-саюзаў.

Удзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі аб стане спраў у эканоміцы з пункту гледжання прыватнага бізнесу. Яго прадстаўнікі, на думку міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова, найбольш блізкія да праблемных пытанняў, што патрабуюць вырашэння. "Зразумела, Міністэрства эканомікі, якое адказвае за работу і развіццё бізнесу, заўсёды гатова разглядаць вашы прапановы. Хацелася б сёння пачуць, што адбываецца, якая ёсць найбольш сур'ёзная праблематыка, якую мы гатовы далей абмяркоўваць і выпрацоўваць прапановы", - сказаў Аляксандр Чарвякоў перад мерапрыемствам.

Ён адзначыў, што Савет Міністраў у бліжэйшы час будзе разглядаць праблемныя пытанні (у тым ліку арэнды, узносаў у ФСАН, заработнай платы), якія прадстаўлены ўжо. Дадатковыя прапановы будуць вывучаны ўрадам.

Мінэканомікі праводзіць маніторынг сітуацыі па трох напрамках: з боку прыватнага бізнесу, рэгіёнаў і галіновых міністэрстваў.

Напярэдадні намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, які курыруе прамысловае развіццё, сустрэўся з намеснікам міністра прамысловасці Аляксандрам Агароднікавым, намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Алегам Швецам, намеснікам старшыні канцэрна "Беллегпрам" Уладзіславам Зайцавым. Абмяркоўваўся стан спраў і прапановы па сістэмных мерах, неабходных прадпрыемствам адпаведных галін для стабільнай работы ва ўмовах пандэміі і нявызначанасці на рынках збыту.

Таксама міністр эканомікі анансаваў сустрэчы 10 красавіка з прадстаўнікамі міністэрстваў, якія адказваюць за сферу паслуг. Яны даложаць сітуацыю ў курыруемых напрамках. "За суботу мы акумулюем усе прапановы галіновых ведамстваў, рэгіёнаў, бізнесу ў выглядзе спецыяльнай запіскі па выніках маніторынгу, і ў панядзелак яна будзе прадстаўлена прэм'ер-міністру", - растлумачыў алгарытм работы Аляксандр Чарвякоў.

Ён звярнуў увагу на тое, што такі абмен думкамі з прадстаўнікамі бізнесу будзе рэгулярным. На такія сустрэчы таксама будуць запрашаць прадстаўнікоў іншых міністэрстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі