21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зноў уводзіць ліцэнзаванне імпарту портландцэменту. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 жнiўня 2020 года нумар 491, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Імпарт портландцэменту ў Беларусь з-за межаў ЕАЭС будзе магчымы па разавых ліцэнзіях. Іх будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Узгадненне выдачы ліцэнзіі на імпарт портландцэменту павінна займаць у Мінбудархітэктуры 5 рабочых дзён, працэдура бясплатная.
Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятай меры, унесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі - членамі ЕАЭС аналагічных мер, а таксама праінфармаваць аб прыняцці пастановы Выканкам СНД.
Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.
Папярэдні раз ліцэнзаванне імпарту портландцэменту дзейнічала з 16 лютага па 16 жніўня 2020 года.