Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Лют 2020

Беларусь зацікаўлена павялічыць пастаўкі прадукцыі машынабудавання ў Кыргызстан - Румас

Беларусь зацікаўлена павялічыць пастаўкі прадукцыі машынабудавання ў Кыргызстан - Румас

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена павялічыць пастаўкі прадукцыі машынабудавання ў Кыргызстан, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ер-міністрам Кыргызстана Кубатбекам Баронавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хацелі б прапанаваць і лічым перспектыўнымі праекты па расшырэнні кааперацыйных сувязей паміж нашымі прадпрыемствамі, гэта можа быць як развіццё дзеючых, так і стварэнне новых зборачных вытворчасцей. Таксама гэта нарошчванне паставак машынабудаўнічай прадукцыі ў Кыргызстан, таксама з улікам дзеючых у Беларусі мер падтрымкі гэтага экспарту. Я лічу, што падпісанне ўрадам Беларусі з кыргызскім банкам дагавора аб пастаўках тэхнікі на льготных умовах, несумненна, будзе садзейнічаць іх росту", - адзначыў Сяргей Румас.

Сяргей Румас

Перспектыўным прэм'ер-міністр таксама лічыць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, ІТ, транспарту, лагістыкі.

У сваю чаргу Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тавараў з Кыргызстана. "У нас вельмі добра зарэкамендавалі сябе радыятары для МТЗ, МАЗа. Мы традыцыйна купляем шмат бавоўны, шэрсці і ведаем, што Кыргызстан можа пастаўляць гэту высакаякасную прадукцыю. Аб'ёмы пакуль невялікія. Трэба паглядзець, што зрабіць для таго, каб расшырыць гэтыя пастаўкі", - сказаў Сяргей Румас.

Кубатбек Баронаў

Прэм'ер-міністр запэўніў, што Беларусь зацікаўлена ў самым цесным партнёрстве з Кыргызстанам і выступае за сістэмнае ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносін. "Мяркую, што наша эфектыўнае двухбаковае супрацоўніцтва стане добрай асновай для аналагічнага ўзаемадзеяння і ў рамках іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, у першую чаргу ЕАЭС, СНД і АДКБ", - дадаў ён.

На думку Сяргея Румаса, удзел Беларусі і Кыргызстана ў шматбаковых інтэграцыйных аб'яднаннях, асабліва ў ЕАЭС, дае дадатковыя магчымасці для расшырэння ўзаемных сувязей і актывізацыі двухбаковых кантактаў на ўсіх узроўнях.

"У апошнія гады гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам прыкметна актывізавалася. Наш тавараабарот на працягу апошніх трох гадоў не апускаецца менш за $100 млн. Але патэнцыял нашага супрацоўніцтва, вядома ж, прыкметна вышэйшы, і я спадзяюся, што сёння на пасяджэнні міжурадавай камісіі вы зможаце намеціць дадатковыя сферы, дзе Беларусь і Кыргызстан змогуць нарасціць сваё супрацоўніцтва. Перакананы, што гэтыя перагаворы дадуць старт новым праектам, і ўрад Беларусі будзе ўсяляк іх падтрымліваць", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі