Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Чэр 2020

Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў у Егіпце

Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў у Егіпце
Фота з архiва

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле ў мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў Егіпта. Аб гэтым ішла размова па відэасувязі сустаршынь беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі - міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзіміра Калтовіча і міністра гандлю і прамысловасці Егіпта Невін Гамеа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ Беларусі.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб сацыяльна-эканамічным становішчы Беларусі і Егіпта, а таксама абмеркавалі ключавыя пытанні супрацоўніцтва. Сярод іх магчымасць рэгістрацыі БМЗ у якасці пастаўшчыка арматурнага пракату на егіпецкі рынак, а таксама папулярызацыя прадукцыі сумесных вытворчасцей, размешчаных у Егіпце, на рынках краін Афрыкі.

Адзначана, што беларускі бок падтрымлівае намаганні па падрыхтоўцы пагаднення аб свабодным гандлі паміж Егіптам і Еўразійскім эканамічным саюзам, членам якога Беларусь з'яўляецца.

"Па выніках перагавораў выпрацаваны механізм практычнай рэалізацыі пытання аб удзеле беларускага боку ў працэсе мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў у Егіпце, ёсць дамоўленасць аб атрыманні ў бліжэйшы час ад егіпецкага боку сертыфіката аб дасягнутым узроўні лакалізацыі зборачнай лініі аўтатэхнікі ААТ "МАЗ", а таксама аб паўторным разглядзе егіпецкім бокам пытання аб рэгістрацыі БМЗ у якасці пастаўшчыка арматурнага пракату", - паведамілі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі