Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2017

Беларусь зацікаўлена ў турыстычных праектах з Еўропай і Кітаем - Кабякоў

27 лістапада, Будапешт /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў турыстычных праектах з Еўропай і Кітаем, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў Будапешце на саміце кіраўнікоў урадаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ў фармаце "16+1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў агучыў ініцыятыву "турыстычнага калідора", які звязвае 16 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітай праз Беларусь. 2018 год аб'яўлены Годам турызму Кітая і ЕС, дасягнута дамоўленасць аб аб'яўленні 2018 года Годам турызму Беларусі і Кітая. "Беларускі бок поўнасцю адкрыты для наладжвання цесных кантактаў у сферы турызму. Гэта аснова для магчымасці супрацоўніцтва ў іншых сферах: навуцы, адукацыі, гуманітарным супрацоўніцтве, маладзёжнай палітыцы, ахове навакольнага асяроддзя", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Беларусь прыняла ўжо шэраг мер для прыцягнення замежных турыстаў - спрашчаюцца візавыя працэдуры, ствараецца новая турыстычная інфраструктура. Гасціннасць беларусаў, іх павага да людзей розных рэлігій, нацыянальнасцей і культур вядомы за межамі краіны.

"Спадзяюся, магчымасці і патэнцыял Беларусі будуць узяты пад увагу пры распрацоўцы перспектыўных планаў і праектаў фармату "16+1", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Фармат супрацоўніцтва "16+1" ініцыіраваны Кітаем. Яго мэта - актывізацыя ўзаемадзеяння КНР з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія) у галіне інвестыцый, транспарту, фінансаў, навукі, адукацыі і культуры. Першы саміт "16+1" адбыўся ў 2012 годзе ў Варшаве (Польшча).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі