Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Лют 2018

Беларусь зацікаўлена ў стварэнні з Турцыяй сумесных зборачных вытворчасцей

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў стварэнні з Турцыяй сумесных зборачных вытворчасцей, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы ў пашыраным складзе з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў стварэнні зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Турцыі і сумесным прасоўванні прадукцыі на рынкі краін рэгіёна. Два буйныя прамысловыя прадпрыемствы - "Гомсельмаш" і "Амкадор" - ужо вядуць работу з партнёрамі па стварэнні ў Турцыі зборачных вытворчасцей сельскагаспадарчых камбайнаў, а таксама будаўнічай, камунальнай і іншай спецыяльнай тэхнікі", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Цяпер беларускі бок шукае ў Турцыі стратэгічнага партнёра для стварэння вытворчасці трактароў пад маркай BELARUS.Акрамя таго, ёсць перспектывы для стварэння ў Беларусі сумесных вытворчасцей аўтакампанентаў, мэблі, бытавой тэхнікі, адзення і тэкстылю, будаўнічых матэрыялаў, сельскагаспадарчай прадукцыі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь можа стаць для Турцыі плацдармам для выхаду на рынак краін Еўразійскага эканамічнага саюза, для гэтага ёсць неабходная лагістычная і прамысловая інфраструктура, кваліфікаваныя спецыялісты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі