27 верасня, Баку /БЕЛТА - Trend/. Беларусь
зацікаўлена ў стварэнні сумеснага фармацэўтычнага прадпрыемства ў Азербайджане, а таксама ў аказанні падтрымкі ў падрыхтоўцы спецыялістаў у медыцынскай сферы. Гэта пытанне было абмеркавана на сустрэчы міністра аховы здароўя Беларусі Валерыя Малашкі і міністра эканомікі Азербайджана Шахіна Мустафаева, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства эканомікі Азербайджана.Шахін Мустафаеў падкрэсліў, што азербайджана-беларускія сувязі паспяхова развіваюцца ў эканамічнай, гандлёвай, гуманітарнай сферах.
Ён таксама адзначыў, што Азербайджан удзяляе асаблівую ўвагу развіццю фармацэўтычнай прамысловасці. У гэтай сферы створаны спецыялізаваны Піралахінскі прамысловы парк, дзе праводзіцца работа па стварэнні сумесных прадпрыемстваў з Расіяй і Іранам. Беларускія кампаніі таксама могуць скарыстацца магчымасцямі, створанымі ў гэтым парку.
Валерый Малашка ўзначальвае беларускую дэлегацыю на ХХІІІ Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы аховы здароўя, якая пройдзе з 28 па 30 верасня ў Бакінскім Экспа-цэнтры. Чакаецца звыш 100 удзельнікаў, сярод якіх кампаніі з Азербайджана, Турцыі, Расіі, Украіны, Беларусі, Германіі, Індыі, Італіі, Ірана, Кітая, Літвы, Польшчы, Швейцарыі.