Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Сак 2018

Беларусь зацікаўлена ў стварэнні індыйскага інвесткластара ў Аршанскім раёне

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў стварэнні індыйскага інвестыцыйнага кластара ў Аршанскім раёне. Аб гэтым 5 сакавіка ішла размова на сустрэчы ў Мінску старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рахманава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксена, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, удзяліўшы асаблівую ўвагу магчымасцям удзелу індыйскіх кампаній у будаўніцтве мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў Балбасаве Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Беларусь, як падкрэслівалася ў час сустрэчы, зацікаўлена ў стварэнні на яго базе буйнога інвестыцыйнага кластара для прыцягнення прамых замежных інвестыцый на рэалізацыю праектаў у галіне фармацэўтыкі, машынабудавання, тэкстыльнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і інш. "На гэтым этапе нам важна знайсці канкрэтных партнёраў з індыйскага боку для рэалізацыі праектаў у Балбасаве, і мы гатовы абмяркоўваць магчымыя варыянты кааперацыі", - сказаў Сяргей Рахманаў.

У бліжэйшы час у Савеце Рэспублікі адбудзецца нарада пад кіраўніцтвам старшыні верхняй палаты Міхаіла Мясніковіча, упаўнаважанага па супрацоўніцтве з Індыяй. Будуць разгледжаны канкрэтныя ўмовы рэалізацыі запланаваных у Аршанскім раёне праектаў. "Мы зацікаўлены ў прыцягненні да іх абмеркавання прадстаўнікоў навуковай і дзелавой супольнасці, не толькі каб дэталёва распланаваць намечаныя дзеянні, але і эфектыўна выбудаваць агульную стратэгію развіцця супрацоўніцтва з Індыяй па прыярытэтных напрамках", - дадаў Сяргей Рахманаў.

У час перагавораў абмеркаваны таксама магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы высокіх тэхналогій. "Беларусь мае паспяховы вопыт у гэтай галіне, і мы маглі б аб'яднаць намаганні, развіваць партнёрства, у тым ліку па падрыхтоўцы кадраў для ІТ-індустрыі", - адзначыў старшыня камісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі