Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Чэр 2020

Беларусь зацікаўлена ў стварэнні ўласных прадпрыемстваў у ААЭ

Беларусь зацікаўлена ў стварэнні ўласных прадпрыемстваў у ААЭ
Валерый Садоха. Фота з архiва

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць стварэння ўласных прадпрыемстваў у ААЭ абмеркавалі на вебінары па экспарце ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.

"Заканадаўствам ААЭ з 2018 года прадугледжана магчымасць стварэння ў краіне камерцыйных прадпрыемстваў з 100-працэнтным капіталам, - растлумачыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерый Садоха. - Такія прадпрыемствы могуць спецыялізавацца на 122 відах вытворчасці і паслуг і стварацца ў форме ТАА або прыватнага акцыянернага таварыства. Умовы для стварэння такога прадпрыемства: наяўнасць мінімальнага статутнага капіталу, неабходнасць выкарыстання новых тэхналогій, прыцягненне мясцовай рабочай сілы".

Таксама ён адзначыў фактары, спрыяльныя для развіцця беларускага экспарту ў ААЭ. Сярод іх вылучыў пастаянны рост эканомікі ААЭ за кошт дыверсіфікацыі, развітую транспартна-лагістычную інфраструктуру, адсутнасць падаходнага падатку і падатку на прыбытак, развітую банкаўскую сістэму, стабільную ўнутрыпалітычную сітуацыю. Валерый Садоха падкрэсліў, што эканоміка ААЭ - самая адкрытая ў рэгіёне Блізкага Усходу. І прывабнасць такога рынку вядзе да высокага ўзроўню канкурэнцыі на ім сярод еўрапейскіх, амерыканскіх і азіяцкіх кампаній.

У вебінары прынялі ўдзел эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС, кампаній IQ Fulfillment (ААЭ) і MCE Advisory - Business, banking & finance experts, генеральнага консульства Беларусі ў Дубаі, а таксама прадстаўнікі больш як 80 беларускіх кампаній-экспарцёраў.

Па выніках 2019 года тавараабарот паміж Беларуссю і ААЭ склаў каля $90 млн. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляліся тавары спецыяльнага прызначэння, прадукцыя нафтахіміі, дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання. Аб'ём двухбаковага гандлю паслугамі (IT, транспартныя, адукацыйныя, турыстычныя і іншыя) склаў больш за $130 млн. Прамыя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі з ААЭ склалі каля $50 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі