Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліп 2016

Беларусь зацікаўлена ў развіцці доўгатэрміновых сувязей з вялікімі карпарацыямі Японіі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці доўгатэрміновых сувязей з вялікімі карпарацыямі Японіі. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з дэлегацыяй групы дружбы "Беларусь-Японія" парламента Японіі на чале з кіраўніком групы Гэньіціра Сата, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы Валянцін Рыбакоў падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для стварэння і развіцця сумесных вытворчасцей высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі на базе японскіх тэхналогій і яе далейшай рэалізацыі як на маштабным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, так і на рынку Еўрапейскага саюза.

У прэс-службе праінфармавалі, што бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін з акцэнтам на парламенцкае супрацоўніцтва. Намеснік кіраўніка МЗС адзначыў істотную актывізацыю палітычнага дыялогу Беларусі і Японіі, развіццё ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках у 2015-2016 гадах, а таксама прапанаваў японскаму боку пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва ў рамках Асамблеі Міжпарламенцкага саюза.

Бакі станоўча адзначылі вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы мінімізацыі наступстваў катастроф на Чарнобыльскай АЭС і АЭС "Фукусіма-1". Госці з азіяцкай краіны падзякавалі за запрашэнне японскіх дзяцей з раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на "Фукусіме-1", у Беларусь у мэтах аздараўлення. Гэньіціра Сата таксама адзначыў, што Беларусь і Японія маюць вялікі патэнцыял у развіцці вытворча-тэхналагічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - расказалі ў МЗС.

На заканчэнне сустрэчы Валянцін Рыбакоў і Гэньіціра Сата канстатавалі, што сумесная работа будзе садзейнічаць рэалізацыі разнапланавых эканамічных праектаў і актывізацыі беларуска-японскіх сувязей.

Сёння таксама адбылася сустрэча Валянціна Рыбакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенавым. У яе ходзе пасол Казахстана падзякаваў за аказаную Беларуссю падтрымку на праведзеных нядаўна выбарах у непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН, на якіх ад азіяцкай рэгіянальнай групы перамог Казахстан. "Бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін у ААН у кантэксце маючага адбыцца членства Казахстана ў СБ ААН", - сказалі на заканчэнне ў знешнепалітычным ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі