Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Крс 2022

Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тарфяных субстратаў ва Узбекістан

Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тарфяных субстратаў ва Узбекістан
Фота з архiва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў разгледжаны ў час візіту дэлегацыі дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Белпалівагаз" на чале з намеснікам генеральнага дырэктара ДВА Валерыем Кавалёвым у Ташкент, дзе прайшлі перагаворы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага камітэта лясной гаспадаркі Узбекістана. Візіт праходзіў з 25 па 28 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Разгледжаны магчымасці арганізацыі паставак беларускіх тарфяных субстратаў лесагаспадарчым вытворчасцям Узбекістана для далейшага выкарыстання ў якасці асновы для вырошчвання саджанцаў лясных насаджэнняў. Тарфяныя заводы Беларусі маюць добры вопыт у сферы вытворчасці грунтоў для высадкі насення і вырошчвання саджанцаў дрэў для лесагаспадарчых арганізацый і гатовы экспартаваць гэту прадукцыю на рынак Узбекістана. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць ва ўзаемавыгадным партнёрстве. У бліжэйшы час будуць адпрацаваны лагістыка паставак і ўмовы ўзаемадзеяння.

Арганізацыі тарфяной прамысловасці ДВА "Белпалівагаз" пастаўляюць на знешнія рынкі як паліўны торф, так і тарфяную прадукцыю няпаліўнага прызначэння. У 2021 годзе экспарт вырас на 27,3 працэнта ў параўнанні з 2020 годам і склаў 200,4 тыс. т. Торф пастаўляўся ў 24 краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі