26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Пітэра Касгроўва і аўстралійскі народ з нацыянальным святам – Днём Аўстраліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым паспяховым развіцці дружалюбных адносін і паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Аўстраліяй.