21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў кітайскіх інвестыцыях для развіцця мінеральна-сыравіннай базы і распрацоўкі некаторых радовішчаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько на сустрэчы абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага (рацыянальнага) выкарыстання прыродных рэсурсаў. Як расказалі ў прэс-службе Мінпрыроды, Андрэй Худык выказаў зацікаўленасць у вывучэнні кітайскага вопыту і тэхналогій у названай сферы, а таксама прааналізаваў магчымасці пераносу гэтых метадаў на тэрыторыю Беларусі.
Акрамя таго, на абмеркаванне было вынесена пытанне патэнцыялу азіяцкага рэгіёна ў частцы прыцягнення інвестыцый для развіцця мінеральна-сыравіннай базы і распрацоўкі некаторых радовішчаў у Рэспубліцы Беларусь. Таксама бакі ацанілі экалагічную накіраванасць ініцыятывы Кітайскай Народнай Рэспублікі "Адзін пояс і адзін шлях", падыходы яе краін-удзельніц да працэсу экалагізацыі вытворчасці, а таксама пабудовы зялёнай і нізкавугляроднай эканомікі.