20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь закупіць у Расіі партыю знішчальнікаў Су-30СМ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
"У мэтах абнаўлення парку баявых лятальных апаратаў заключаны кантракт з Расіяй на пастаўку партыі самалётаў Су-30СМ", - сказалі ў ваенным ведамстве.
Усяго плануецца набыць 12 баявых машын.