16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь закупіла ў ЗША другую партыю нафты, паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Згодна з планам жнівеньскіх паставак сёння ў амерыканскім порце Beaumont (Тэхас. - Заўвага БЕЛТА) стаў пад загрузку і рыхтуецца да адпраўкі ў Беларусь танкер з 80 тыс. т нафты сорту White Eagle Blend (WEB)", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Тэрмін прыбыцця ў Клайпеду - 6-8 жніўня. "Гэта ўжо другі танкер у бягучым годзе ў рамках беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва па дыверсіфікацыі паставак нафты для беларускіх НПЗ", - нагадаў прэс-сакратар.
Аляксандр Цішчанка растлумачыў, што WEB з'яўляецца сумессю трох сартоў нафты (два амерыканскія і адзін канадскі). Ён спецыяльна распрацаваны для еўрапейскіх НПЗ, арыентаваных на расійскі Urals.
З Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" дастаўка будзе весціся чыгуначным транспартам. У жніўні ўся партыя будзе на заводзе", - адзначыў прэс-сакратар.
Першы танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі выйшаў з порта Beaumont 16 мая. 77 тыс. т нафты сорту Bakken былі дастаўлены 5 чэрвеня ў порт Клайпеды.