14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краінам Еўразійскага эканамічнага саюза трэба канчаткова вырашыць праблему аднабаковых забарон на пастаўку тавараў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба выйсці на канчатковае вырашэнне праблемы аднабаковых забарон і абмежаванняў на пастаўку тавараў", - сказаў Прэзідэнт.
Для гэтага, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, трэба забяспечыць своечасовы і паўнацэнны міждзяржаўны абмен інфармацыяй у сферы санітарнага, фітасанітарнага і ветэрынарнага кантролю.