Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліс 2023

Беларусь займае першае месца сярод краін-імпарцёраў харчовай прадукцыі ў Расіі

Беларусь займае першае месца сярод краін-імпарцёраў харчовай прадукцыі ў Расіі
Фота з архiва

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае першае месца сярод краін-імпарцёраў харчовай прадукцыі ў Расіі. Аб гэтым у час сумеснага пасяджэння калегій Міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны доўгія гады плённа супрацоўнічаюць у сельскагаспадарчай сферы. Галоўны вынік такога ўзаемадзеяння - гэта забеспячэнне харчовай бяспекі, сацыяльнай стабільнасці. Улічваючы спецыфіку і спецыялізацыю расійска-беларускай сельгасвытворчасці можна з упэўненасцю гаварыць, што нашы вытворцы дапаўняюць адзін аднаго, рэагуюць на патрэбнасці, забяспечваюць пастаўкі тых ці іншых відаў сыравіны і прадуктаў харчавання. Зразумела, у некаторых сегментах рынку прысутнічае і здаровая канкурэнцыя. У выніку самі спажыўцы галасуюць рублём за той ці іншы тавар на паліцах магазінаў", - адзначыў Барыс Грызлоў.

Ён нагадаў, што каля 80 працэнтаў беларускага экспарту прадуктаў харчавання арыентавана на Расію. "Гэты факт сведчыць аб тым, што якасныя беларускія прадукты займаюць дастойнае месца на сталах расіян. Паводле даных за мінулы год Беларусь, з доляй 16,4 працэнта ўпэўнена займае першае месца сярод краін-імпарцёраў харчовай прадукцыі ў Расіі. У гэтым сегменце захоўваецца дадатнае для Беларусі знешнегандлёвае сальда, якое ўносіць істотны ўклад у стабільнае функцыянаванне эканомікі краіны", - заявіў пасол Расіі ў Беларусі.

Паводле яго слоў, для РФ пастаўкі з нашай краіны - важная падмога ў забеспячэнні харчовай патрэбнасці насельніцтва, саджанцамі і насеннем - фермераў, а жывёлагадоўчых і рыбагаспадарчых прадпрыемстваў - кармамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі