Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2017

Беларусь забяспечана запасамі нафты на 35 гадоў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь забяспечана запасамі нафты на 35 гадоў. Аб гэтым паведаміў сёння начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Асноўная задача ў тым, каб не толькі захаваць існуючыя аб'ёмы здабычы нафты на ўзроўні каля 1,6 млн т у год, але і нарасціць іх", - расказаў спецыяліст. Для забеспячэння прыросту здабычы нафты ў краіне будуць арганізаваны новыя работы па геолагаразведцы і ўключэнні ў прамысловы абарот нафтавых залежаў, у тым ліку з цяжка здабываемымі запасамі. "Мэтавы паказчык прыросту запасаў нафты даведзены ў аб'ёме амаль 600 тыс. т у год. У 2016 годзе гэты паказчык перавыкананы на 24,7 працэнта", - удакладніў Сяргей Мамчык.

Усяго ў Беларусі выяўлены 82 радовішчы нафты, у распрацоўцы знаходзяцца 62 з іх. Праводзяцца работы як па пошуку новых радовішчаў, так і па давывучэнні тых, што ўжо распрацоўваюцца, у тым ліку з прымяненнем інавацыйных тэхналогій.

Сяргей Мамчык нагадаў, што ў 2016 годзе ў Беларусі зацверджаны план дзеянняў па інтэнсіфікацыі асваення мінеральна-сыравіннай базы Беларусі да 2020 года. Ён мае на мэце павышэнне геалагічнай вывучанасці тэрыторыі Беларусі, забеспячэнне патрэбнасцей галін эканомікі ў мінеральнай сыравіне. Дакумент прадугледжвае ў тым ліку работы па пошуку і распрацоўцы запасаў нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі