Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2022

Беларусь за тры гады больш як у 7 разоў нарасціла экспарт прадуктаў харчавання ў Прымор'е

Беларусь за тры гады больш як у 7 разоў нарасціла экспарт прадуктаў харчавання ў Прымор'е

13 красавіка, Уладзівасток /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за тры гады больш як у 7 разоў нарасціла экспарт прадуктаў харчавання ў Прымор'е. Такія даныя прывёў губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ва Уладзівастоку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Губернатар Прыморскага края адзначыў, што за тры гады тавараабарот з Беларуссю павялічыўся ў тры з паловай разы. Да канца бягучага года ён дасягне, паводле яго слоў, 6 млрд расійскіх рублёў. Асабліва выраслі пастаўкі беларускіх прадуктаў: калі ў 2019 годзе іх было імпартавана ў Прымор'е на 130 млн расійскіх рублёў, то ў 2021-м - на 1 млрд.

"У гэтым годзе пастаўкі прадукцыі (падпісаны дагаворы) дасягнуць прыкладна двух мільярдаў рублёў. Для гэтага ёсць усе падставы", - падкрэсліў Алег Кажамяка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі