Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2015

Беларусь вывучае тэхнічныя параметры аб'ектаў аднаўляльнай энергетыкі Кітая

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вывучае тэхнічныя параметры аб'ектаў аднаўляльнай энергетыкі Кітая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

"Першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец наведаў буйныя вытворчыя прадпрыемствы - вытворцы ветраэнергетычнага абсталявання і фотаэлементаў, ветрапаркі, паркі сонечных калектараў, пляцоўку па будаўніцтве фотагальванічнай электрастанцыі", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, Леанід Шанец прыняў удзел у VI Міжнароднай выстаўцы новай энергетыкі, а таксама прадугледжаным ёй пасяджэнні круглага стала форуму "Адзін шлях, адзін пояс". У пасяджэнні круглага стала міністэрскага ўзроўню ўдзельнічалі прадстаўнікі Пакістана, Шры-Ланкі, Кітая, Ірана, Фіджы, Судана, Нігерыі, Чэхіі, Карэі, Кубы, Панамы, Саудаўскай Аравіі, а таксама генеральны сакратар Дэпартамента па развіцці новай энергетыкі Еўрапейскай камісіі.

"Беларускім бокам прадстаўлены даклад аб сучасных тэндэнцыях развіцця аднаўляльных крыніц энергіі, заканадаўчых аспектах і прымаемых у Беларусі мерах па стымуляванні будаўніцтва энергетычных установак аднаўляльнай энергетыкі. Абазначана зацікаўленасць у прыцягненні кітайскіх інвестыцыйных рэсурсаў і тэхналогій да мадэрнізацыі энергетычнай сістэмы Беларусі", - паведамілі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі