Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2019

Беларусь вядзе перагаворы аб пастаўцы ў Бангладэш тэхнікі на $100 млн

Беларусь вядзе перагаворы аб пастаўцы ў Бангладэш тэхнікі на $100 млн

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы двухбаковага партнёрства Беларусі і Бангладэш, у тым ліку новы кантракт па пастаўках у паўднёваазіяцкую краіну тэхнікі на $100 млн, абмяркоўваліся 22 красавіка на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй Бангладэш на чале з міністрам камерцыі Ціпу Муншы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Мы вітаем новы кантракт на $100 млн. Акрамя таго, прапрацоўваецца яшчэ адзін кантракт на $17 млн. Гэтыя дакументы праходзяць унутрыдзяржаўныя працэдуры", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Размова ідзе аб пастаўках дарожна-будаўнічай, сельскагаспадарчай, грузавой тэхнікі. Беларускі бок гатовы працаваць па розных схемах фінансавання: праз фінансавага аператара ААТ "Прамагралізінг", экспартнае фінансаванне Банка развіцця Беларусі і іншыя варыянты.

Міхаіл Мясніковіч таксама прапанаваў супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, у тым ліку ў галіне будаўніцтва ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый. Бангладэш рэалізуе адпаведную праграму інфраструктурных праектаў, і Беларусь зацікаўлена ў ёй удзельнічаць. Акрамя таго, беларускі бок гатовы прапанаваць Бангладэш свае паслугі па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне ядзернай бяспекі і фізічнай абароны атамнай станцыі, якая будуецца ў гэтай краіне.

У ліку перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння Міхаіл Мясніковіч таксама прапанаваў разгледзець нафтахімічны комплекс. Беларусь вырабляе канкурэнтаздольную прадукцыю, у тым ліку сінтэтычныя валокны і ніці.

У дзвюх краін вялікі рэзерв для развіцця партнёрства ў галіне навукі і адукацыі.

Беларусь зацікаўлена ў тым, каб супрацоўніцтва з Бангладэш было рознабаковым, развівалася больш дынамічна і прырастала новымі праектамі. Аб'ём узаемнага гандлю за мінулы год вырас на 18 працэнтаў, але гэта не мяжа, сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён выказаў упэўненасць у тым, што бягучы візіт і першае пасяджэнне беларуска-бангладэшскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве нададуць новы імпульс узаемадзеянню. "Нам трэба актывізаваць палітычныя кантакты як на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, так і на ўзроўні парламентаў. Мы зацікаўлены ў візіце прэзідэнта Бангладэш у Мінск, адпаведнае запрашэнне накіравана", - заявіў старшыня Савета Рэспублікі. Ён таксама папрасіў перадаць словы прывітання прэм'ер-міністру Бангладэш.

У сваю чаргу міністр камерцыі Бангладэш адзначыў насычаную праграму візіту ў Мінск. Ён выказаў зацікаўленасць у абмеркаванні экспартна-імпартных адносін, магчымасці паставак у Бангладэш беларускіх тавараў, сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі.

Як расказаў журналістам намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Корчык, Беларусь ужо рэалізавала кантракт па пастаўках у Бангладэш тэхнікі "Амкадор" на $50 млн. Ажыццёўлены таксама пастаўкі малагабарытнай трактарнай тэхнікі ў гэту краіну. Прапрацоўваецца магчымасць пашырэння супрацоўніцтва, у тым ліку шляхам прадастаўлення звязанага крэдыту. "За гэтым сэрвіс, павелічэнне долі беларускай тэхнікі на рынку Бангладэш, навучанне спецыялістаў і іншыя пытанні", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі