10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені - ліпені 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,2 працэнта да $26,14 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за сем месяцаў склаў $50,27 млрд, што на 30 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $24,13 млрд (рост на 27,8 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $2,01 млрд (у студзені - ліпені 2020-га сальда таксама было дадатным - $891,9 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 32,5 працэнта да $41,415 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 36,5 працэнта да $20,448 млрд, імпарт - на 28,9 працэнта да $20,966 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $517,9 млн (у студзені - ліпені 2020 года яно таксама было адмоўным і складала $1,29 млрд).
Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 19,4 працэнта да $8,854 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 18,6 працэнта да $5,691 млрд, імпарт - на 20,8 працэнта да $3,163 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $2,528 млрд (у студзені - ліпені 2020 года дадатнае сальда складала $2,182 млрд).