Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Чэр 2018

Беларусь у студзені-красавіку павялічыла экспарт тавараў у Вялікабрытанію больш як на 60 працэнтаў

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-красавіку бягучага года павялічыла экспарт тавараў у Вялікабрытанію на 61,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Беларусі, які з'яўляецца адным з арганізатараў беларуска-брытанскага гандлёва-эканамічнага форуму, што праходзіць у Мінску.

У студзені-красавіку бягучага года тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў $1 230,2 млн, або 158,7 працэнта да студзеня-красавіка 2017 года. У тым ліку экспарт белорускіх тавараў склаў $1 144,1 млн (161,6 працэнта), імпарт - $86,1 млн (128 працэнтаў). Вялікабрытанія займае другое месца сярод краін-інвестараў у эканоміку Беларусі з агульным аб'ёмам інвестыцый у памеры $2,6 млрд у 2017 годзе.

Як адзначыў у час форуму старшы саветнік групы па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі Дзмітрый Судас беларуска-брытанскія гандлёва-эканамічныя адносіны актыўна развіваюцца ў апошнія гады. Экспарт беларускай прадукцыі ў Вялікабрытанію ў 2017 годзе папоўніўся 30 таварнымі пазіцыямі. "У аснове экспарту нафтапрадукты. Пастаўляюцца таксама металапрадукцыя, мэбля, высокатэхналагічнае абсталяванне і г.д. У цэлым экспарт  Беларусі ў Вялікабрытанію налічвае 200 таварных пазіцый", - дадаў ён.

"Беларускія прадпрыемствы разумеюць, што для выхаду на высокадаходныя рынкі, якім з'яўляецца рынак Вялікабрытаніі, трэба прыцягваць спецыялістаў з веданнем замежных моў, якія актыўныя ў сваёй рабоце. Мы гэта бачым, гэта праблема вырашаецца", - падкрэсліў Дзмітрый Судас.

Вялікім стрымальным фактарам, паводле яго слоў, могуць быць асаблівасці брытанскага рынку. "Гэты рынак вельмі кансерватыўны. Калі ў брытанскай кампаніі склаўся ланцуг паставак пэўнага тавару з розных краін, то яна адразу не зменіць аднаго пастаўшчыка на іншага толькі з-за больш нізкай цаны. Пройдзе пэўны перыяд вывучэння. Пасля гэтага, магчыма, кампанія заключыць кантракт на пастаўку мінімальнай партыі. Пры станоўчым выніку пасля адпрацоўкі ўсёй схемы пастаўкі могуць быць павялічаны аб'ёмы", - растлумачыў старшы саветнік.

У беларуска-брытанскім гандлёва-эканамічным форуме ўдзельнічаюць каля 130 прадстаўнікоў 70 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Увазе кіраўнікоў і спецыялістаў экспартных і маркетынгавых службаў прадстаўлена інфармацыя аб прыкладных аспектах дапамогі беларускім кампаніям па выхадзе на высокадаходны брытанскі рынак. Запланаваны семінар-трэнінг па арганізацыі экспарту беларускіх тавараў у Вялікабрытанію. Гэты фармат дасць магчымасць атрымаць інфармацыю аб тым, як аналізаваць брытанскі рынак і знаходзіць на ім надзейных партнёраў для сумеснага бізнесу.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі