10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені - кастрычніку 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32 працэнты да $39,472 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за 10 месяцаў склаў $75,722 млрд, што на 30,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $36,25 млрд (рост на 29,1 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $3,222 млрд (у студзені - кастрычніку 2020-га сальда таксама было дадатным - $1,83 млрд).
Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 33,5 працэнта да $62,749 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 36,3 працэнта да $31,127 млрд, імпарт - на 30,8 працэнта да $31,622 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $495 млн (у студзені - кастрычніку 2020 года яно таксама было адмоўным і складала $1,334 млрд).
Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 18,4 працэнта да $12,972 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 18,2 працэнта да $8,345 млрд, імпарт - на 18,7 працэнта да $4,627 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $3,717 млрд (у студзені - кастрычніку 2020 года дадатнае сальда складала $3,165 млрд).