Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2018

Беларусь у I паўгоддзі павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 19,4 працэнта

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-чэрвені 2018 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 19,4 працэнта да $20,2 млрд. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў суме $40,1 млрд, што на 20,7 працэнта больш, чым у студзені-чэрвені 2017 года. У тым ліку экспарт склаў $20,2 млрд, імпарт - больш як $19,9 млрд (рост на 22,1 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $329,4 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 21,5 працэнта да $33,6 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 20,1 працэнта да $16,1 млрд, імпарт - на 22,8 працэнта да $17,5 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $1,38 млрд (у студзені-чэрвені 2017 года яно таксама было адмоўным і складала $833,6 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг адзначаны на ўзроўні $6,57 млрд (116,9 працэнта да студзеня-чэрвеня 2017 года). Экспарт паслуг склаў $4,14 млрд (116,7 працэнта), імпарт - $2,42 млрд (117,1 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае на ўзроўні $1,7 млрд (на 16,2 працэнта павялічылася ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2017 года).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі