Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2015

Беларусь у 2014 годзе дасягнула рэкорднага паказчыка па экспарце тавараў у Чэхію

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2014 годзе дасягнула рэкорднага паказчыка па экспарце тавараў у Чэхію. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч.

Беларускі экспарт у Чэхію павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам на 34,2 працэнта і склаў у мінулым годзе $128,7 млн, пры гэтым заданне па тэмпе росту экспарту было ўстаноўлена на мінулы год у памеры 115 працэнтаў. Аб'ём экспарту беларускіх тавараў на чэшскі рынак без уліку нафты, нафтапрадуктаў і азотных угнаенняў склаў $109,5 млн, перасягнуўшы гэты паказчык 2013 года на 15 працэнтаў, або $14,3 млн. "За апошнія гады тэмпы росту экспарту без уліку нафты, нафтапрадуктаў і ўгнаенняў былі нязначныя, але тым не менш яны перасягаюць тэмпы росту беларускага экспарту ў Чэхію ў цэлым", - падкрэсліў Васіль Марковіч.

"Па выніках 2014 года адзначаюцца самыя лепшыя паказчыкі эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Чэхіяй за ўсе гады двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці па экспарце беларускіх тавараў без уліку нафтапрадуктаў і ўгнаенняў", - адзначыў дыпламат.

Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі Беларусі з'яўляюцца нафтапрадукты, дрот з нелегіраванай сталі, калійныя ўгнаенні, скручаны дрот з чорных металаў без электрычнай ізаляцыі, комплексныя сінтэтычныя ніці, алюмініевыя металаканструкцыі, ізаляваныя правады, кабелі, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі і іншыя тавары. "Чэхія па аб'ёмах беларускага экспарту перамясцілася з 27-га на 23-е месца сярод гандлёвых партнёраў Беларусі. Паказчык дыверсіфікацыі экспарту ў 2014 годзе ў параўнанні з 2013 годам склаў $534,3 тыс. У мінулым годзе колькасць таварных пазіцый беларускага экспарту склала 259 пазіцый і вырасла ў параўнанні з 2009 годам на 110 пазіцый", - паведаміў пасол.

Аб'ём двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Чэхіяй за 2014 год склаў больш за $540 млн, тэмп росту ў параўнанні з 2013 годам - 91,3 працэнта. "Сальда ўзаемнага гандлю застаецца для Беларусі адмоўным у сувязі з рэалізацыяй у бягучым годзе ў нашай краіне буйных інвестыцыйных праектаў і захаваннем прытоку прамых чэшскіх інвестыцый у Беларусь, аднак з-за росту экспарту і зніжэння імпарту сальда скарацілася на $116,8 млн і склала ў 2014 годзе амаль $283 млн", - адзначыў Васіль Марковіч.

Імпарт з Чэхіі ў Беларусь у мінулым годзе знізіўся ў параўнанні з 2013 годам амаль на 17 працэнтаў і склаў $411,6 млн. "У таварнай структуры чэшскага імпарту першае месца займаюць вылічальныя машыны і легкавыя аўтамабілі. Але ў многім імпарт залежыць ад інвестпраектаў, што рэалізуюцца ў Беларусі з удзелам чэшскіх кампаній. Усяго ж з Чэхіі імпартуецца тавараў па 664 пазіцыях", - паведаміў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі