22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь размясціла еўрааблігацыі на $600 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў."21 лютага адбыўся прайсінг, размешчана $600 млн на 12 гадоў пад стаўку 6,2 працэнта. Больш падрабязныя каментарыі будуць агучвацца пасля фіналізацыі здзелкі і разлікаў", - растлумачылі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, 15 лютага Беларусь пачала road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе. Арганізатарамі размяшчэння еўрааблігацый выступалі Citi і Raiffeisen Bank International AG, суарганізатарам - Банк развіцця Беларусі.
У 2017 годзе Беларусь размясціла еўрааблігацыі ў аб'ёме $1,4 млрд. Еўрабонды былі размешчаны двума траншамі даходнасцю на ўзроўні 7,125 працэнта і 7,625 працэнта.