6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на хутчэйшы запуск з Расіяй аб'яднанага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 снежня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яшчэ адным істотным крокам у саюзным будаўніцтве стала распрацоўка Дагавора аб фарміраванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі.
"Для функцыянавання раўнапраўнага і справядлівага эканамічнага асяроддзя мы разлічваем на хутчэйшы запуск аб'яднаных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў", - сказаў Прэзідэнт.
Ён дадаў, што работа па гэтых напрамках вядзецца.