29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разлічваюць, што кантэйнерныя перавозкі атрымаюць дадатковае развіццё ў праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". Аб гэтым сёння заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер па БЧ рэгулярна курсіруюць 19 кантэйнерных паяздоў. Толькі ў 2014 годзе было рэалізавана пяць новых сумесных праектаў па дастаўцы грузаў прамымі паскоранымі паяздамі з Азіі ў Еўропу і назад. "Мы разлічваем, што кантэйнерны бізнес атрымае дадатковае развіццё ў праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху", - сказаў віцэ-прэм'ер.
У сферы грузавых перавозак прыярытэт аддаецца кантэйнерным, адзначыў Анатоль Калінін. Беларусь сумесна з Расіяй і Казахстанам стварыла аб'яднаную транспартна-лагістычную кампанію, якая стане буйным аператарам па апрацоўцы кантэйнерных перавозак, нагадаў намеснік прэм'ер-міністра.