Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Кст 2016

Беларусь разлічвае на прадаўжэнне плённага супрацоўніцтва з Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на прадаўжэнне плённага супрацоўніцтва з Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам (МАК), заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы са старшынёй МАК, прэзідэнтам Міждзяржаўнага савета па авіяцыі і выкарыстанні паветранай прасторы Таццянай Анодзінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, авіяцыйнаму сектару ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага - рэканструяваны аэрапорт, развіваецца авіякампанія "Белавія", будуецца новы авіярамонтны завод. "Гэта перспектыўная і важная для эканомікі галіна, мы лічым, што супрацоўніцтва з Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам - гэта вельмі істотная частка работы ў авіяцыйнай сферы", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Адной з ключавых з'яўляецца тэма авіяцыйнай бяспекі, сертыфікацыя адпаведных паслуг. "У авіяцыі дробязей быць не можа, і мы гэта цудоўна разумеем. Наша сумесная работа робіцца на карысць карыстальнікаў авіяцыйных паслуг - як грамадзян краіны, так і яе гасцей. Мы лічым, што супрацоўніцтва з Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам плённае, і разлічваем, што ў далейшым яно будзе развівацца", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Таццяна Анодзіна ў сваю чаргу падзякавала за магчымасць правесці сустрэчу, асобна падкрэсліўшы ўзважаную і канструктыўную пазіцыю прэм'ер-міністра ў пытаннях інтэграцыі ў розных галінах.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт - міжнародная рэгіянальная арганізацыя ў галіне незалежнага расследавання і сертыфікацыі, прававыя прынцыпы і вопыт якой паслужылі асновай стварэння такіх арганізацый у Еўрасаюзе (у 2002 годзе), Лацінскай Амерыцы, Афрыцы. МАК прызначаны служыць дасягненню мэт бяспечнага і ўпарадкаванага развіцця грамадзянскай авіяцыі і эфектыўнага выкарыстання паветранай прасторы.

МАК з'яўляецца членам IATA - Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту, якая аб'ядноўвае незалежныя органы расследавання. Камітэт расследаваў больш за 550 авіяцыйных здарэнняў у 76 краінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі