13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага з кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Жакам Міньянам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні макраэканамічнай стабільнасці эканомікі, падтрымкі прыватнага сектара, рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на наступны сярэднетэрміновы перыяд.
Васіль Мацюшэўскі выказаў удзячнасць МВФ за дапамогу ў праекце па фарміраванні рынку праблемных актываў і выказаў надзею на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з фондам.
Як паведамлялася, місія МВФ на чале з Жакам Міньянам працуе ў Беларусі з 9 па 13 ліпеня. Яе мэта - агляд бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне.