25 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на актывізацыю эканамічных сувязей з Аўстрыяй, Швейцарыяй, Албаніяй. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў гэтых дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да пасла Аўстрыі ў Беларусі Бернда Аляксандра Баерля, беларускі лідар адзначыў, што нацыянальным інтарэсам Беларусі адпавядаюць пазітыўныя дынамічныя адносіны з Аўстрыяй. Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею, што адкрыццё пасольства ў Мінску надасць значны імпульс узаемавыгадным кантактам у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах.
Нягледзячы на кантакты са Швейцарскай Канфедэрацыяй, якія стабільна развіваюцца, на думку кіраўніка беларускай дзяржавы, існуе вялікі нерэалізаваны патэнцыял эканамічнага ўзаемадзеяння, які патрабуе прыняцця дадатковых намаганняў. "Наша зацікаўленасць у больш шырокай прысутнасці швейцарскага бізнесу ў Беларусі застаецца нязменнай", - падкрэсліў беларускі лідар, звяртаючыся да пасла Швейцарскай Канфедэрацыі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Андрэя Мотыля.
Прымаючы даверчыя граматы пасла Албаніі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Арбена Газіёні, Аляксандр Лукашэнка адзначыў гатоўнасць Беларусі да актыўнага супрацоўніцтва з Албаніяй не толькі ў сферах культуры, навукі і адукацыі, але і ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Паводле яго слоў, перспектыўным бачыцца ўстанаўленне кааперацыі паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.