14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група па арганізацыі сумеснай работы з Сусветным банкам для падрыхтоўкі дакумента "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь" створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 11 студзеня 2019 года нумар 8р. Яе кіраўніком назначаны намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Па выніках сумеснай работы з Сусветным банкам рабочай групе неабходна ўнесці ў Савет Міністраў падрыхтаваны дакумент "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь".
Рабочая група можа пры неабходнасці прыцягваць да работы па падрыхтоўцы дакумента кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, іншых арганізацый са згоды іх кіраўнікоў.
Арганізацыйным забеспячэннем дзейнасці рабочай групы будзе займацца Міністэрства эканомікі.