Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2017

Беларусь прыме ўдзел у праекце па стварэнні мэблевага кластара ў Егіпце

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у рэалізацыі праекта па стварэнні мэблевага кластара ў Егіпце, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрый Назараў 25 кастрычніка перад пачаткам перагавораў з дэлегацыяй Палаты вытворцаў прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі Егіпта.

"Егіпецкі бок прапрацоўвае пытанне стварэння мэблевага кластара ў горадзе Дум'ят. Па сутнасці, гэта індустрыяльны парк, які ствараецца для далейшага развіцця мэблевай прамысловасці ў Егіпце. Яны зацікаўлены ў нашай дапамозе, таму што наша мэблевая галіна мае добрую гісторыю, беларускія мэблевыя брэнды вядомы за межамі краіны. Мы валодаем пэўнымі кампетэнцыямі, каб дапамагчы ім у стварэнні гэтага мэблевага кластара. І нам гэты праект таксама цікавы, паколькі гэта магчымасць выхаду на новы для нас егіпецкі рынак", - сказаў Юрый Назараў.

Паводле яго слоў, мэта перагавораў - знайсці ўзаемавыгадныя варыянты супрацоўніцтва. "Мы будзем прапаноўваць магчымасць падрыхтоўкі ў нашых навучальных установах спецыялістаў для егіпецкай мэблевай галіны. Акрамя таго, можам пастаўляць у Егіпет сыравіну для вытворчасці мэблі. Мы мадэрнізавалі плітную вытворчасць і сёння можам прапанаваць шырокі асартымент плітнай прадукцыі. Але спецыялістам трэба будзе адпрацаваць пытанні лагістыкі. Сёння мы наладзім кантакты і абмяркуем варыянты. Магчыма, на першым этапе будзем супрацоўнічаць у сферы гандлю, пастаўляць плітную прадукцыю для вытворчасці егіпецкай мэблі. А ў далейшым у Егіпце можа быць арганізавана сумесная вытворчасць мэблі, якая арыентавана на афрыканскі рынак", - адзначыў старшыня канцэрна.

Намеснік старшыні Палаты вытворцаў прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі Егіпта Абедльхалім Абдэльсалім эль-Іракі заявіў, што егіпецкі бок зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы дрэваапрацоўкі. "Беларуская прадукцыя сапраўды вельмі добрай якасці і можа канкурыраваць на міжнародным рынку", - дадаў ён.

Дэлегацыя Палаты вытворцаў прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі Егіпта прыбыла ў Беларусь з мэтай азнаямлення з патэнцыялам дрэваапрацоўчай галіны і абмеркавання пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. 25 кастрычніка члены егіпецкай дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні Палаты вытворцаў прадукцыі дрэваапрацоўкі і мэблі Егіпта Абедльхалімам Абдэльсаламам эль-Іракі і выканаўчым дырэктарам кіруючай кампаніі праекта "Мэблевы гарадок у горадзе Дум'ят" Маатазам Бахаўдзінам правялі перагаворы са старшынёй канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрыем Назаравым, старшынёй Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Валерыем Бушылам і кіраўнікамі беларускіх прадпрыемстваў. У гэты ж дзень егіпецкая дэлегацыя наведала самы буйны фірменны гандлёвы цэнтр ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", а 26 кастрычніка азнаёміцца з вытворчасцямі ААТ "Івацэвічдрэў" і ААТ "Слоніммэбля".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі