Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2016

Беларусь прыме ўдзел у "ЭКСПА-2020" у Дубаі

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020", якая пройдзе з 20 кастрычніка 2020 года па 10 красавіка 2021 года ў Дубаі, створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі нумар 332р ад 15 жніўня 2016 года, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце беларускага ўрада.

Аргкамітэт узначаліла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

Згодна з распараджэннем, першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка зацверджаны генеральным камісарам секцыі Беларусі на "ЭКСПА-2020" у Дубаі (ААЭ), а Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Раман Галоўчанка - намеснікам генеральнага камісара.

Арганізацыйнаму камітэту даручана забяспечыць падрыхтоўку нацыянальнай экспазіцыі. Пры неабходнасці камітэт упаўнаважаны прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі