19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 19 чэрвеня праводзіць road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
З 19 чэрвеня ў ЗША і Еўропе праводзіцца road show еўрааблігацый, намініраваных у доларах. У залежнасці ад рыначных умоў Беларусь плануе размясціць два выпускі еўрабондаў на 5 і 10 гадоў. Арганізатарамі выступяць Citi, Raiffeisen Bank International AG і Банк развіцця Беларусі.
У рамках road show пройдуць прэзентацыйныя акцыі, адбудуцца сустрэчы з патэнцыяльнымі інвестарамі.
Канкрэтныя тэрміны размяшчэння новых выпускаў беларускіх еўрааблігацый і аб'ём эмісіі пакуль не абвяшчаюцца.
Як паведамлялася, Беларусь разлічвае рэфінансаваць еўрааблігацыі на $800 млн з тэрмінам пагашэння ў пачатку студзеня 2018 года і для гэтага прадаўжае работу над новым выпускам еўрабондаў. У 2011 годзе Беларусь размясціла еўрааблігацыі і на суму $800 млн са стаўкай 8,95 працэнта і пагашэннем 26 студзеня 2018 года.