Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2015

Беларусь правядзе перагаворы з "Прамагралізінг-цэнтр", "ТрансФін-М", "Амкадор Лізінг" аб прадастаўленні ў Расіі беларускіх тавараў у лізінг

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прыняў рашэнне аб правядзенні перагавораў па праектах дагавораў з ТАА "Прамагралізінг-цэнтр", ПАТ "ТрансФін-М", ТАА "Амкадор Лізінг" аб прадастаўленні ў Расіі тавараў, вырабленых у Беларусі, на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) і іх падпісанні. Гэта замацавана пастановамі Савета Міністраў нумар 819, нумар 820, нумар 824 ад 5 кастрычніка 2015 года, апублікаваных сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановамі ў якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праекты дагавораў. На правядзенне перагавораў з ТАА "Прамагралізінг-цэнтр", ПАТ "ТрансФін-М" і ТАА "Амкадор Лізінг" Саўмін упаўнаважыў Міністэрства прамысловасці сумесна з Міністэрствам фінансаў, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у праекты дагавораў змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару. Мінпрам упаўнаважаны таксама на падпісанне дагавораў пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобранага праекта.

ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "БПБ-Ашчадбанк" вызначаны банкамі-агентамі па выкананні ўмоў дагавораў з выплатай ім узнагароджання ў памеры не большым за 0,02 працэнта сумы, што падлягае кампенсацыі Беларуссю, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты.

Пастановы ўступаюць у сілу з дня іх прыняцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі