Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Снж 2015

Беларусь прапануе В'етнаму актывізаваць супрацоўніцтва ў нафтахіміі і свой удзел у здабычы карысных выкапняў

9 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь прапануе В'етнаму актывізаваць супрацоўніцтва ў нафтахіміі і свой удзел у разведцы і здабычы карысных выкапняў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чыонг Тан Шангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўзровень тавараабароту паміж дзвюма краінамі ў памеры $190 млн недастаткова высокі, калі ўлічваць патэнцыялы Беларусі і В'етнама. Беларускі лідар адзначыў, што ў час гэтага візіту падпісаны ўжо шэраг кантрактаў, якія будуць садзейнічаць нарошчванню аб'ёму ўзаемнага гандлю. Прэзідэнт Беларусі пагадзіўся са сваім в'етнамскім калегам, што неабходна павышаць узровень міжурадавай камісіі, каб у бліжэйшыя два гады тавараабарот паміж краінамі дасягнуў і перасягнуў $0,5 млрд.

Беларускі бок прапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі, аўтамабілебудавання, па лініі сумесных зборачных вытворчасцей у В'етнаме. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, для гэтага створана добрая аснова, падпісаны двухбаковыя дакументы, пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова ўдзельнічаць у разведцы і здабычы карысных выкапняў у В'етнаме і пастаўляць для гэтага неабходнае абсталяванне і тэхніку.

Акрамя таго, на перагаворах размова ішла аб магчымасцях больш шырокай падрыхтоўкі спецыялістаў для народнай гаспадаркі, навукі В'етнама ў ВНУ Беларусі."Мы будзем рабіць усё магчымае, каб традыцыйна падтрымліваць узровень адукацыі ў В'етнаме, навучаючы ў нашых ВНУ будучых вучоных, фізікаў, ІТ-спецыялістаў і іншых", - запэўніў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, бакі вялікую ўвагу ўдзялілі пытанням абароны і бяспекі. "Мы абсалютна падтрымліваем думку аб паглыбленні гэтага супрацоўніцтва. Забаронных тэм у адносінах па лініі ВПК няма, і мы будзем прытрымлівацца гэтай пазіцыі ў далейшым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі