12 жніўня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе паэтапна запускаць адзіны рынак лякарстваў у Еўразійскім эканамічным саюзе, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусі выклікае сур'ёзную заклапочанасць пытанне аб адзіным унутраным рынку лекавых сродкаў у Еўразійскім эканамічным саюзе. "Выкананне палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС аб адзіным рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў адстае ад першапачатковых планаў. Калі не атрымліваецца запусціць рынак адразу, то давайце рабіць гэта паэтапна. У вузкім фармаце мы аб гэтым дамовіліся", - заявіў прэм'ер-міністр.