Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Стд 2017

Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі

Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі. Размова аб гэтым ішла ў час наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі выстаўкі беларускай тэхнікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Калі лідары краін аглядалі выставачныя ўзоры грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода, прагучала прапанова перадаць егіпецкаму боку неабходныя чарцяжы для вытворчасці, у прыватнасці, дадатковага навяснога абсталявання на аўтатэхніку.

Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі"Мы перадаём вам на першым этапе тэхналогіі вытворчасці гэтых надбудоў, а ніжнюю частку і кабіну будзем пакуль рыхтаваць у Мінску, паступова замяшчаючы вытворчасць і пераносячы яе ў Егіпет, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Так паступова будзем перадаваць тэхналогіі. І гэта па ўсіх напрамках, не толькі па аўтамабільнай тэхніцы".

Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікіКіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на шырокі спектр выкарыстання тэхнікі МАЗ і МТЗ, а таксама яе нізкі кошт у параўнанні з заходнімі аналагамі.

Выстаўка ўзораў прадукцыі Мінскага аўтамабільнага завода і Мінскага трактарнага завода прайшла ў Каіры ў рамках беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі