Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Чэр 2017

Беларусь прапанавала Венгрыі развіваць супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы, АПК, атамнай энергетыцы

Беларусь прапанавала Венгрыі развіваць супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы, АПК, атамнай энергетыцы22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адкрыта для шырокага супрацоўніцтва з Венгрыяй па ўсіх напрамках і гатова падтрымаць узаевыгадныя праекты. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад Беларусі надае важнае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Венгрыяй ва ўсіх сферах, падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Асновай двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца перш за ўсё эканамічнае партнёрства. "Гэта не першы ваш візіт у нашу краіну, і мы разглядаем гэта як сведчанне гатоўнасці Венгрыі да далейшай актывізацыі і развіцця нашых двухбаковых сувязей", - сказаў ён.

На думку кіраўніка ўрада, у дзвюх краін вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Ёсць шэраг перспектыўных напрамкаў, такіх як банкаўская сфера, сельская гаспадарка, атамная энергетыка, сельскагаспадарчае машынабудаванне, дзе трэба абмеркаваць магчымасці для перспектыўных двухбаковых праектаў", - заявіў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён адзначыў, што адкрытае, давернае і канструктыўнае ўзаемадзеянне дзвюх краін прадугледжвае адсутнасць закрытых тэм для абмеркавання, гатоўнасць да сумеснага пошуку прымальных рашэнняў па любых праблемных пытаннях.

Прэм'ер-міністр таксама нагадаў аб перавагах супрацоўніцтва з Беларуссю. Сярод іх выгаднае геаграфічнае становішча краіны, высокакваліфікаваныя кадры, сучасны тэхнічны ўзровень прадпрыемстваў, членства ў ЕАЭС. "Замежныя кампаніі могуць знізіць інвестыцыйныя затраты, падатковую нагрузку пры размяшчэнні свайго бізнесу ў рамках свабодных эканамічных зон, індустрыяльнага парка "Вялікі камень", малых і сярэдніх гарадах Беларусі", - дадаў ён.

Беларусь прапанавала Венгрыі развіваць супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы, АПК, атамнай энергетыцыУ сваю чаргу Петэр Сіярта адзначыў, што венгерскі бок гатовы разгледзець прапановы Беларусі па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Ён таксама выказаў упэўненасць у далейшым паспяховым развіцці партнёрства паміж краінамі.

У студзені-красавіку 2017 года гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Венгрыяй склаў $57,3 млн і вырас на 9,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Беларускі экспарт павялічыўся на 14,6 працэнта да $21,2 млн. Імпарт з Венгрыі ўзрос на 6,3 працэнта ($36 млн).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі