7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіць у верасні нацыянальную экспазіцыю на выстаўцы "ЭКСПА "Кітай - Еўразія", адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 523 ад 1 ліпеня 2016 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, у план нацыянальных выставак (экспазіцый) Беларусі за мяжой на 2016 год уносіцца некалькі змяненняў. У прыватнасці замест удзелу ў 41-й міжнароднай шматгаліновай выстаўцы "Экспакрус" у горадзе Санта-Крус (Балівія) краіна прадставіць нацыянальную экспазіцыю на 5-й міжнароднай выстаўцы "ЭКСПА "Кітай - Еўразія", якая адбудзецца ў верасні ў кітайскім Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР).
"ЭКСПА "Кітай - Еўразія" з'яўляецца важнай платформай для дыялогу на вышэйшым узроўні паміж Кітаем і еўразійскімі краінамі, платформай будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху, важным каналам супрацоўніцтва Сіньцзяна з замежнымі дзяржавамі, магчымасцю для экспазіцыі сіньцзянскай культуры і традыцый.