Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Чэр 2015

Беларусь прадставіць два пілотныя інфраструктурныя праекты на форуме "Дні ДПП" у Лондане

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прадставіць два пілотныя інфраструктурныя праекты на форуме "Дні дзяржаўна-прыватнага партнёрства" ў Лондане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У бягучым годзе на форуме "Дні ДПП", які пройдзе 16-18 чэрвеня ў Лондане, у запрошаных удзельнікаў ёсць унікальная магчымасць прадставіць перад вядучымі сусветнымі інвестарамі адзін або два інфраструктурныя праекты ад краін, што сталі на шлях развіцця. Беларусь прадставіць на форуме два пілотныя інфраструктурныя праекты.

Беларусь трапіла ў лік 16 краін, якія змогуць прадставіць свае праекты. У міністэрстве паведамілі, што размова ідзе аб рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі М10 і будаўніцтве Бешанковіцкай ГЭС (33 МВт-130 млн кВт.гадз) на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці. "Мэта краінавых прэзентацый у тым, каб іх ініцыятары змаглі атрымаць незалежнае і аўтарытэтнае меркаванне буйных сусветных інвестараў аб патэнцыяле праектаў, а таксама прарэкламавалі гэтыя праекты", - растлумачылі ў прэс-службе.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі. У яе таксама ўвайшлі першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, намеснік міністра транспарту Аляксей Аўраменка і намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі. "Дэлегацыі прадставяць інфармацыю аб тым, якія праекты ДПП выбраны краінай і чаму яны з'яўляюцца прыярытэтнымі, як дзяржава бачыць узаемадзеянне з прыватным партнёрам у рамках праектаў, як будуць размяркоўвацца даходы і рызыкі, а таксама адкажуць на шэраг іншых пытанняў. Удзел беларускай дэлегацыі ў кангрэсе з'яўляецца важным крокам на шляху рэалізацыі пілотных праектаў ДПП. Ён дасць магчымасць атрымаць унікальны вопыт, азнаёміцца з праектамі ў галіне развіцця інфраструктуры іншых краін, а таксама ўстанавіць дзелавыя кантакты з патэнцыяльнымі інвестарамі", - падкрэслілі ў Мінэканомікі.

16-18 чэрвеня ў Лондане ў штаб-кватэры Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця адбудзецца міжнародны форум "Дні дзяржаўна-прыватнага партнёрства 2015". Мерапрыемства арганізавана Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця сумесна з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН, Сусветным банкам, Азіяцкім банкам развіцця, Ісламскім банкам развіцця, Міжамерыканскім банкам развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Асноўная тэма кангрэса ў бягучым годзе - "Дасягненне росту сусветнай інфраструктуры і павелічэнне прыватных інвестыцый у інфраструктуру краін з пераходнай эканомікай". Форум "Дні ДПП" праходзіць з 2006 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі